krambambulia-title

Крамбамбуля - Глыток Гісторыі!

Францыя славутая сваім каньяком і шампанскім. Іспанія славутая сваімі вінамі. Германія - півам. Расія - гарэлкай. Шатландыю ўсе ведаюць па яе цудоўным віскі, Мексіку - па тэкіле, Японію - па сакэ.

Чым жа славутая Беларусь? КРАМБАМБУЛЯЙ!!!

Крамбамбуля - нацыянальны напой беларусаў!

 

Гэты легендарны ні з чым непараўнальны напой бадзёрыў і натхняў нашых продкаў у часы Вялікага Княства Літоўскага. Кубкі з цудоўнай Крамбамбуляй  уздымаліся і ў пыхлівых палацах магнатаў і ў вясёлых дарожных корчмах. Яна аб'ядноўвала сяброўскія застоллі.

Міналі стагоддзі. Мянялася жыццё. І, здавалася, народная ўлюбёнка Крамбамбуля знікла, згубілася ў бясконцай чарадзе гадоў…

Ды не! Мы адшукалі старадаўнія рэцэпты. Мы беражліва аднавілі іх. І сёння кампанія БЕЛПІ - Беларускае пітво з найвялікшай радасцю аб'яўляе: Легендарная КРАМБАМБУЛЯ вярнулася ў Беларускі дом, на Беларускі стол. Частуйцеся, калі ласка!

 

Крамбамбуля - Глыток Гісторыі!

 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью