Гісторыя кампаніі

Вытворча-камерцыйнае таварыства з абмежаванай адказнасцю БЕЛПІ - Беларускае пітво - гэта прыватная кампанія, якая была створана ў 1992 годзе. Персанал кампаніі - дружная каманда аднадумцаў, выдатных прафесіяналаў сваёй справы са шматгадовым вопытам працы.

Галоўныя высілкі ўсёй кампаніі засяроджаны на вытворчасці высокаякасных алкагольных напояў, якія падкрэсліваюць унікальнасць беларускага народа, ягоныя шматвекавыя карані, багатае і славутае гістарычнае мінулае.

У 1996 годзе пачаўся выраб гарэлак прэміум-класа Генерал, прысвечаных сусветна вядомаму сыну беларускай зямлі генералу Тадэвушу Касцюшку.

У 2003 годзе кампаніяй БЕЛПІ адроджаны і запушчаны ў вытворчасць славуты беларускі нацыянальны алкагольны напой Крамбамбуля, які стаўся выдатным падарункам усім беларусам і гасцям нашай краіны, сапраўднай візітоўкай Беларусі.

У 2009 годзе ўся прадукцыя кампаніі пачала пастаўляцца на рынак ва ўнікальнай фірменнай бутэльцы БЕЛАРУСКАЕ ПІТВО.


 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью