Тэхналогія і якасцьКампанія БЕЛПІ - Беларускае пітво стварыла ўнікальны тэхналагічны комплекс, які ўяўляе сабой удалае спалучэнне класічных правераных часам тэхналогій і самага сучаснага абсталявання для мікрафільтрацыі і дасканалейшай ачысткі. Мы выкарысталі свой шматгадовы вопыт у вытворчасці алкагольных напояў і спецыяльна сканструявалі і пабудавалі сучасны прасторны цэх ачысткі.
Мікрафільтрацыя праходзіць з выкарыстаннем срэбнага фільтру і лепшага фільтравальнага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў у некалькі этапаў, што дазваляе дасягнуць выключнай якасці. Вада на прадпрыемстве здабываецца з уласнай артэзіянскай свідравіны. Паколькі завод кампаніі БЕЛПІ размешчаны ў экалагічна чыстым раёне, на значнай адлегласці ад прамысловых прадпрыемстваў і іншых крыніцаў забруджвання, наша вада вызначаецца асаблівай прыроднай чысцінёй і дасканаласцю. Пры выпуску нашай прадукцыі мы выкарыстоўваем толькі натуральную сыравіну, прынцыпова не карыстаемся ніякімі фарбавальнікамі і кансервантамі а таксама генетычна мадыфікаванымі кампанентамі. Пры гэтым кожны від сыравіны праходзіць самае стараннае даследванне ў цудоўна аснашчанай заводскай лабараторыі і дапускаецца ў вытворчасць толькі пасля строгага кантролю.
Выгаднае размяшчэнне заводу ў экалагічна чыстым раёне Беларусі выкарыстоўваецца намі з поўным разуменнем і аддачай. Напрыклад, каласы пшаніцы, што прымяняюцца для падрыхтоўкі такой унікальнай настойкі, як Крамбамбуля Хлебасольная, нашы супрацоўнікі жнуць на палетках толькі ўручную, толькі сярпамі.
На заводзе ўкаранёна і паспяхова функцыянуе сістэма кіравання якасцю, якая адпавядае міжнародным стандартам серыі ISO 9000. Кожны працаўнік прадпрыемства выдатна навучаны і падрыхтаваны і на кожным этапе вытворчасці галоўнай мэтай сваёй працы бачыць пастаянную адпаведнасць строгім стандартам якасці, што дзейнічаюць на заводзе. Менавіта дзякуючы гэтаму непарыўнаму спалучэнню тэхналогій, сучаснага абсталявання, кваліфікаванага персаналу і найвышэйшых стандартаў якасці, якія маюцца на заводзе кампаніі БЕЛПІ, мы з годнасцю прадстаўляем нашу прадукцыю як на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, так і далёка за яе межамі. Мы ўдзячны кожнаму спажыўцу нашай прадукцыі за зроблены ім выбар. Мы абяцаем і ў будучым здзіўляць, захапляць і радаваць Вас. Дзякуй Вам і будзем разам! |