Пытанні пра Крамбамбулю

 

Існуе тэхналогія апрацоўкі алкагольных напояў сухім абестлушчаным малаком з далейшай фільтрацыяй на спецыяльных фільтрах. Яна заснаваная на выкарыстоўванні адсарбцыйных свойств сухога малака. На нашым прадпрыемстве метад не выкарыстоўваецца. Пры вытворчасці Крамбамбулі не выкарыстоўваецца малако і іншыя ингрэдыенты жывёльнага паходжання. Крамбамбуля вырабляецца толькі з натуральнай расліннай сыравіны.

Дзякуем за добры водгук аб нашай прадукцыі.

З павагай, Белпі – Беларусскае пітво!

Сапраўды, зараз у продажы вы можаце ўбачыць каля дзесяці відаў Крамбамбулі. Кожны мае магчымасць выбраць напой на свой густ. У асартыменце маюцца настойкі горкія і салодкія, моцныя і не вельмі, маецца джын. Так што арыентуйцеся на свой густ і густы сваіх сяброў.

Адназначна мы можам параіць набыць у якасці падарунку падчас паездкі за мяжу Крамбамбулю Панскую - беларускі нацыянальны напой-брэнд, які вырабляецца выключна з натуральнай сыравіны па рэцэптах часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Звярніце ўвагу на Элітарную серыю нашых вырабаў, якія могуць стацца цудоўным падарункам.

Падрабязней аб усёй нашай прадукцыі вы можаце даведацца на гэтым сайце ў раздзеле «Прадукцыя».

Палітыка кампаніі БЕЛПІ заключаецца ў выкарыстанні толькі натуральных кампанентаў. Мы катэгарычна адмовіліся ад фарбавальнікаў. У звязку з поўнай натуральнасцю Крамбамбулі колер напою можа вар'іравацца, паколькі выкарыстоўваюцца травы, спецыі і арэхі розных ураджаяў, мясцінаў збору і ад розных пастаўшчыкоў.

Параўнанне з «Крепким орешком» цалкам некарэктнае, бо ў гэтым напоі ўжываецца фарбавальнік. Акрамя таго, у адрозненне ад гэтага напою, кедравыя арэхі для Крамбамбулі Шчодрай настойваюцца не некалькі дзён, а роўна месяц.

Падрабязней аб складзе, колеру, смаку, водару кожнага алкагольнага напою фірмы БЕЛПІ вы можаце азнаёміцца на гэтым сайце ў раздзеле «Прадукцыя».

Так, у Беларусі дзейнічае забарона на рэкламу алкагольнай прадукцыі. Аднак тое мерапрыемства, у якім вы ўдзельнічалі, з'яўляецца адкрытай дэгустацыяй і дазволена адпаведнай пастановай Савета Міністраў.

Палітыка кампаніі БЕЛПІ заключаецца ў прадастаўленні пакупнікам прадэгуставаць нашу прадукцыю і ацаніць усе яе вартасці. Мы наладзілі ўжо дзесяткі адкрытых дэгустацый у буйнейшых гандлёвых цэнтрах краіны, атрымалі тысячы анкетаў. Дзякуй усім за цёплыя водгукі аб гэтых дэгустацыях і аб якасці  нашай прадукцыі!

Пра час і месца правядзення такіх дэгустацый у вашым горадзе вы можаце даведацца ў раздзеле «Навіны» на гэтым сайце.

 

 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью