Агульныя пытанні

 

Палітыка нашай кампаніі заключаецца ў падтрымцы і культывацыі беларускай культуры. Менавіта таму мы пастаянна аказваем бескарыслівую дапамогу прадстаўнікам беларускага мастацтва і культуры. Па гэтай жа прычыне наш сайт, у адрозненне ад сайтаў канкурэнтаў, даступны ў Інтэрнэце на цудоўнай беларускай мове.

На нашай фірменнай бутэльцы назва кампаніі «Беларускае пітво» пішацца, па традыцыі, толькі на беларускай мове. Тэкст, які, як вам падалося, напісаны па-польску ці па-англійску, даецца, на самой справе, таксама на нашай роднай мове, толькі лацінскім алфавітам (беларуская лацінка).

Лацінка пачала выкарыстоўвацца яшчэ ў XVI стагоддзі. Беларускай лацінкай карысталіся Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч і іншыя. Рэвалюцыянер і дэмакрат Кастусь Каліноўскі выдаваў сваю «Мужыцкую праўду» на беларускай лацінцы. У сённяшні час лацінка выкарыстоўваецца часткай беларускай дыяспары за мяжой, а таксама зацікаўленымі ў Інтэрнэце. Выкарыстанне лацінкі ў афармленні бутэлькі было вельмі станоўча ўспрынята нашымі партнёрамі пры пастаўках прадукцыі на экспарт.

Ужыванне беларускай лацінкі на нашай бутэльцы - даніна павагі слаўнай і багатай гісторыі Беларусі.

Фірменны магазін кампаніі БЕЛПІ знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства па адрасу: Завод напіткаў, вёска Жажэлка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Схему праезду вы зможаце адшукаць на сайце ў раздзеле «Дзе купіць». Час язды на аўтамабілі ад Мінска - каля 45 хвілінаў з цэнтру горада.

Вось прыклад коштаў (на кастрычнік 2009 году) на нашы папулярныя напоі:

Гарэлка «Генерал Прэстыж»: кошт у звычайнай краме - 12.990 рублёў, у фірменным магазіне - 10. 190 рублёў.

Настойка горкая «Крамбамбуля Панская»: кошт у звычайнай краме - 14.290 рублёў, у фірменным магазіне - 11. 210 рублёў.

Эканомія пры набыцці прадукцыі ў нашым фірменным магазіне складае ў дадзеным выпадку 22%.

В Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя алкаголь не аднесены да атрутных рэчываў. На працягу тысячагоддзяў, пачынаючы са старадаўняй Грэцыі і па сённяшні дзень, чалавецтва ўжывае яго. Іншая справа - трэба ведаць меру. Зноў жа, як кажуць у народзе, трэба ведаць з кім п'еш, дзе п'еш і колькі п'еш.

Мы вырабляем высокаякасныя алкагольныя напоі, якія патрэбны чалавеку і ў радасныя, і ў горкія хвіліны ягонага жыцця. Сумленне ў нас спакойнае.

Дзякуй за цікавае пытанне! Кампанія БЕЛПІ была створана ў 1992 годзе. Напачатку мы планавалі асвоіць выпуск піва і безалкагольных напояў. З'явіўся лагатып кампаніі з лацінскім напісаннем назвы BELPI, дзе літары «L» і «Р» ствараюць піўны куфаль, а зверху яго размешчана карона з пышнай піўной пены. Сёння асноўны профіль нашай кампаніі - вытворчасць моцных алкагольных напояў. БЕЛПІ - Беларускае пітво! Пашыраецца асартымент прадукцыі, паляпшаецца якасць. Няхай жа напаўняюцца і ўзнімаюцца ўверх куфлі і шклянкі. Няхай адыходзяць убок згрызоты і невясёлыя думкі. Здароўя ўсім нам, дабрабыту і спакою!

Кампанія БЕЛПІ не вынаходзіла спіртныя напоі. Яны з’явіліся задоўга да нас. Чалавецтва не раз і не два пачынала барацьбу з алкаголем. Успомніце «сухі закон» у Злучаных Штатах Амерыкі, гарбачоўскую перабудову з яе антыалкагольнай кампаніяй. Што з гэтага атрымалася, усе мы ведаем. У гэтым звязку на памяць прыходзяць словы вялікага  Уінстана Чэрчыля: «Памятай! Я браў ад алкаголю болей, чым ён ад мяне».

А што тычыцца сораму, адказваем - не! Мы ўпэўнены, што сумленна робім сваю справу. Робім тое, што заўсёды побач з нашым спажыўцом, што стаіць на стале ў людзей, там, дзе радасць і шчасце, смутак і разлука. Мы пастаянна ўдасканальваем і паляпшаем сваю прадукцыю і ўпэўнены, што нашы пакупнікі знаходзяць у ёй тое, што хочуць знайсці

 

 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью