Гісторыя БеларусіНаша кампанія цесна звязвае сваю дзейнасць з гісторыяй Беларусі, суверэннай еўрапейскай дзяржавы. Нашы дэвізы: «Праз адраджэнне нацыянальных традыцый да росквіту Беларусі!» і «Любі сваё!». Рэспубліка Беларусь - маладая суверэнная еўрапейская дзяржава з надзвычай багатай гераічнай гісторыяй, са старадаўнімі гарадамі Полацкам, Віцебскам, Нясвіжам, Слуцкам, Брэстам, Гродна, Мінскам. Полацк са славутым хрысціянскім саборам Святой Сафіі быў цэнтрам магутнага Полацкага княства, якое дасягнула найвышэйшага росквіту пры князі Усяславу. За мудрасць і адвагу народ назваў князя Чарадзеем. У сярэдневеччы беларускія землі былі станавым хрыбтом Вялікага Княства Літоўскага, адной з буйнейшых тагачасных еўрапейскіх дзяржаваў. Апорай гэтай дзяржавы з'яўлялася славутая княская дынастыя Радзівілаў з рэзідэнцыяй у старадаўнім горадзе Нясвіжы. Тады ж канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега выдаў «Статут», адзін з першых збораў дзяржаўных законаў Еўропы, а філосаф-асветнік Францыск Скарына надрукаваў першую ва Усходняй Еўропе Біблію на беларускай мове. Усяму свету вядомы гераічны генерал Тадэвуш Касцюшка, які ўзначаліў паўстанне за волю роднай зямлі. Яго памятаюць і шануюць у Францыі, Польшчы, Літве, Аўстраліі і ЗША. Ягоным імем названы праспекты і вуліцы на ўсіх кантынентах. Беларусь - гэта славутая Белавежская пушча з магутнымі зубрамі; гэта Белая Вежа - грозная старадаўняя крэпасць на ўзмежку гэтай пушчы; гэта густыя зялёныя лясы і шматводныя блакітныя рэкі і азёры. Беларусь - гэта гасцінны працавіты народ. Беларусь - гэта ўнікальныя і непаўторныя настойкі «Крамбамбуля», высокаякасныя гарэлкі «Генерал», якія вырабляюцца толькі ў Беларусі і толькі кампаніяй БЕЛПІ - Беларускае пітво! |