09.04.2009

Трыумфальна завершыўся ўдзел кампаніі БЕЛПІ - Беларускае пітво ў 8-ым міжнародным конкурсе-дэгустацыі.

На 8-ым міжнародным конкурсе-дэгустацыі, які праходзіў у Мінску, кампанія Белпі прапанавала ўвазе строгага міжнароднага журы тры напоі: Крамбамбуля Панская, Крамбамбуля Шчодрая, Крамбамбуля Джын Рыцарскі.

Па выніках дэгустацыі Крамбамбуля Панская і Крамбамбуля Джын Рыцарскі былі ўзнагароджаны залатымі медалямі, Крамбамбуля Шчодрая - срэбным медалём. Усе тры вырабы ўзнагароджаны дыпломамі за лепшы дызайн, фірменны стыль і арыгінальную назву лікёрагарэлачных вырабаў.

У дадатак да ўсяго Джын Рыцарскі атрымаў асаблівую падзяку старшыні міжнароднага журы за выключнасць.

Зараз у «капілцы» Джына Рыцарскага два залатыя медалі, а ў Крамбамбулі Панскай тры (!) залатыя медалі, якія яны атрымалі на прэстыжных міжнародных конкурсах-дэгустацыях.

Кампанія БЕЛПІ ў чарговы раз пацвердзіла нязменна выдатную якасць сваёй прадукцыі. Каштуйце і атрымоўвайце асалоду!

 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью