20.08.2010У продажы - Крамбамбуля Сярдзітая!
Кампанія “БЕЛПІ - Беларускае пітво” прапануе к пачатку восені цудоўную навінку: настойку горкую на апетытным хрэне Крамбамбулю Сярдзітую! Настойка мае надзвычай насычаны і чароўны смак і водар хрэну. Апетытны корань хрэну знаходзіцца ў кожнай бутэльцы. Крамбамбуля Сярдзітая даступная пакупнікам па вельмі прыцягальным кошце ў бутэльках аб'ёмам 0,5, 0,2 і 0,1 л. Крамбамбуля Сярдзітая, як і ўся прадукцыя кампаніі БЕЛПІ, вырабляецца толькі з натуральнай сыравіны па тэхналогіі срэбнай фільтрацыі. Частуйцеся! На здароўе!
P.S. У дадзены момант вядуцца распрацоўкі кактэйля з Крамбамбуляй Сярдзітай. Просім дасылаць свае рэцэпты на адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . Рэцэпты лепшых кактэйляў з імёнамі аўтараў будуць размешчаны на нашым сайце. |