26.02.2010

У продажы з’явілася салодкая настойка Крамбамбуля Кірмашовая (моцнасць 20%, цукар 16 г/100 см3). Адмысловы смачны напой, падрыхтаваны на морсе з сакавітых беларускіх чорных парэчак!

 

…Яшчэ са школьных часоў памятаюцца словы з байкі Кандрата Крапівы:

Ехаў дзедка на кірмаш,

З ім на возе баба.

На які кірмаш са сваёй бабаю ехаў гэты каларытнейшы жыццярадасны дзядок нам невядома. Але мы ведаем, што ў 14-16 стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім шмат якія нашы гарады атрымалі Магдэбурскае права, права на самакіраванне. У 1390 годзе - Брэст. У 1499 годзе - Менск. Потым Гродна, Слуцк, Полацк, Слонім, Магілёў...

Гарадское кіраванне ўзначальваў войт. Разам з ім дзейнічала гарадская рада з 12-20 радцаў. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах - лава. Штодзённымі праблемамі займаліся бурмістры. Дазвалялася будаваць у горадзе ратушу. Статус жыхароў істотна павышаўся - яны рабіліся вольнымі. Гарады з Магдэбурскім правам - Менск, Полацк, Магілёў - маглі двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, куды збіраліся купцы з усёй Еўропы.

Пэўна ж, на Менскі кірмаш ехаў наш вясёлы дзядок. Паедзем разам з ім і мы!

 

…Абавязкова прыгатуйце кактэйль Багаты Купец: змяшайце 1 частку Крамбамбулі Кірмашовай з 1 часткай сухога белага віна, дадайце лёд. Сухое віно можна замяніць шампанскім.

 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью