23.02.2010Сардэчна запрашаем усіх жадаючых на адкрытую дэгустацыю Крамбамбулі ў горадзе Гомелі! Кампанія БЕЛПІ - Беларускае пітво шчыра запрашае ўсіх жадаючых, якія маюць узрост больш за 18 гадоў, прыняць удзел у адкрытай дэгустацыі серыі напояў Крамбамбуля, якая адбудзецца 26 і 27 лютага ў горадзе Гомелі па наступных адрасах:
вул. 60 год СССР. д. 8 - Гурманплюс; вул. Савецкая, д. 60 - Універмаг "Гомель". Дакладны час кожнай дэгустацыі Вы можаце даведацца, патэлефанаваўшы на нашую гарачую лінію спажыўцоў.
Цудоўныя дзяўчаты ў нацыянальных беларускіх строях прапануюць Вам пакаштаваць 2 гатункі салодкай Крамамбулі, 3 - горкай, а таксама джын і гарэлку Генерал. Усю гэтую прадукцыю Вы можаце набыць у крамах Гомеля. Жадаючым прапаноўваецца запоўніць апытальны ліст.
Чакаем усіх! |