 |
Ужо сама назва гаворыць, што інгрэдыенты для гэтага цудоўнага напою былі адборнымі, вытанчанымі, прывозіліся з-за мяжы!
Моцнасць: |
 |
Пякучасць: |
 |
Складанасць: |
 |
Узнагароды:
2005 год. 6-ы Міжнародны конкурс дэгустацыі лікёра-гарэлачных пнапояў. Залаты медаль.
2007 год. 7-ы Міжнародны конкурс дэгустацыі лікёра-гарэлачных напояў. Залаты медаль.
2009 год. 8-ы Міжнародны конкурс дэгустацыі лікёра-гарэлачных напояў. Залаты медаль.
2009 год. 8-ы Міжнародны конкурс дэгустацыі лікёра-гарэлачных напояў. Дыплом за лепшы дызайн, фірменны стыль і арыгінальную назву лікёра-гарэлачных вырабаў.
|
Від вырабу: настойка горкая.
Моцнасць: 40%.
Аб'ём бутэлькі: Элітарная серыя; 0,5 л; 0,2 л; 0,1 л.
Склад: вада пітная змякчаная, спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны «Люкс», настой дуброўкі, настой кропавага семені, настой лаўровага ліста, настой карыцы, настой мускатнага арэху, настой гваздзікі, настой перцу стручковага, настой перцу чорнага, мёд натуральны.
Знешні выгляд: празрыстая вадкасць без пабочных уключэнняў і асадку.
Колер: ад залацістага з карычневым або ружовым адценнем да цёмна-бурштынавага з карычневым адценнем.
Смак: гарманічны, крыху пякучы.
Водар: складаны, акруглены з лёгкім тонам вострай прыправы.
Энергетычная каштоўнасць: 224,1 ккал/100 см3.
Тэрмін захоўвання: 10 месяцаў.
Ідэальная для прыгатавання кактэйлю «Ля каміну».
На адну порцыю: 40 мл Крамбамбулі Панскай, 3 зярняты кавы, 1 драбок цукру-рафінаду. У чарку з Крамбамбуляй Панскай апусціць добра прасмажаныя зярняты кавы і драбок цукру-рафінаду. П'юць Крамбамбулю Панскую раней, чым цукар растане, а затым разжоўваюць зярняты кавы і цукар.
|
|