Кактэйлi

Крамбамбуля ідэальная для прыгатавання кактэйляў. Прапануем пакаштаваць арыгінальныя беларускія кактэйлі, спецыяльна распрацаваныя лепшымі барменамі нашай краіны па заказе кампаніі БЕЛПІ - Беларускае пітво.
Рэцэпт кактэйлю «Багаты Купец»
Склад: 1 частка Крамбамбулі Кірмашовай, 1 частка сухога белага віна, лёд. Змяшаць Крамбамбулю Кірмашовую з віном, дадаць лёд. Сухое віно можна замяніць шампанскім.
 
 
Рэцэпт кактэйлю «Усмешка Бедуіна»
На 1 порцыю: 20 мл Крамбамбулі Раскошнай, 30 мл гарэлкі, 50 мл халоднай кавы, некалькі кропляў лімоннага  соку, лёд. Змяшаць усе кампаненты, дадаць лёд.
 
   
Рэцэпт кактэйлю «Вясёлы Кухар»
На 1 порцыю: 70 мл Крамбамбулі Хлебасольнай, 2 чайныя лыжкі мёду, 200 мл светлага піва, лёд. У высокай шклянцы змяшаць Крамбамбулю Хлебасольную з мёдам, уліць ахалоджанае піва, дадаць лёд.
 
 
Рэцэпт кактэйлю «Крывавая Панна»
Склад: 2 часткі Крамбамбулі Вогненнай, 3 часткі таматнага соку. У шклянку наліць таматны сок. Потым асцярожна, па лязу нажа, каб пазбегнуць перамешвання, наліць Крамбамбулю Вогненную. У якасці гарніру - сцябліна сельдэрэю, або аліва, або кавалачак сыру.
 
   
Рэцэпт кактэйлю «Турнір»
На 1 порцыю: 50 мл Джына Рыцарскага, ¼ зялёнага лімону, тонік, лёд. Запоўніць кубікамі лёду высокую шклянку на 300 мл. Дадаць Джын Рыцарскі і зверху заліць тонікам. Асцярожна адціснуць у шклянку зялёны лімон і ўкінуць унутр  ягоную скурку. Злёгку перамяшаць.
 
 
Рэцэпт кактэйлю «Лясны Вецер»

На 1 адну порцыю: 50 мл Крамбамбулі Шчодрай, 1 чайная лыжка мёду, лёд. Змяшаць Крамбамбулю Шчодрую з мёдам, дадаць лёд. У якасці гарніру - тонкі скрылёк лімону.

 
   
Рэцэпт кактэйлю «Срэбная Куля»

Склад: 1 частка Крамбамбулі Паляўнічай, 1 частка яблычнага соку, лёд. Змяшаць Крамбамбулю Паляўнічую з яблычным сокам, дадаць лёд. У якасці гарніру - тонкая долька яблыка.

 
 
Рэцэпт кактэйлю «Ля каміну»

На адну порцыю: 40 мл Крамбамбулі Панскай, 3 зярняты кавы, 1 драбок цукру-рафінаду. У чарку з Крамбамбуляй Панскай апусціць добра прасмажаныя зярняты кавы і драбок цукру-рафінаду. П'юць Крамбамбулю Панскую раней, чым цукар растане, а затым разжоўваюць зярняты кавы і цукар.

 
   
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью