На нашай фірменнай бутэльцы назва кампаніі «Беларускае пітво» пішацца, па традыцыі, толькі на беларускай мове. Тэкст, які, як вам падалося, напісаны па-польску ці па-англійску, даецца, на самой справе, таксама на нашай роднай мове, толькі лацінскім алфавітам (беларуская лацінка).
Лацінка пачала выкарыстоўвацца яшчэ ў XVI стагоддзі. Беларускай лацінкай карысталіся Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч і іншыя. Рэвалюцыянер і дэмакрат Кастусь Каліноўскі выдаваў сваю «Мужыцкую праўду» на беларускай лацінцы. У сённяшні час лацінка выкарыстоўваецца часткай беларускай дыяспары за мяжой, а таксама зацікаўленымі ў Інтэрнэце. Выкарыстанне лацінкі ў афармленні бутэлькі было вельмі станоўча ўспрынята нашымі партнёрамі пры пастаўках прадукцыі на экспарт.
Ужыванне беларускай лацінкі на нашай бутэльцы - даніна павагі слаўнай і багатай гісторыі Беларусі.